26 красавiка 2024, Пятніца, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Скарынін: Цяпер увесь свет ведае, што беларускія жанчыны - самыя адважныя

1
Ігар Скарынін: Цяпер увесь свет ведае, што беларускія жанчыны - самыя адважныя
ІГАР СКАРЫНІН
ФОТА: АЛЯКСАНДР РУЖАЧКА

Ветэран беларускага бізнэсу - да 8 сакавіка.

- Для цяперашніх пакаленняў інтэнсіўнасць гістарычнага моманту, што пражываецца зараз, беспрэцэдэнтная, - піша Ігар Скарынін. - Нават у другой палове васьмідзясятых, часу куды больш рэвалюцыйнага, чым сённяшні, не было такой лімітавай канцэнтрацыі на самым галоўным і самым актуальным пытанні: «Калі, нарэшце??!!»

У тыя гады адкрываўся новы свет, бурылася заслона, расхіналіся наглуха забітыя дзверы, у паветры пахла свабодай, і адначасова бурліла ўсё - палітыка, літаратура, кіно, музыка, гісторыя і публіцыстыка. Гэта рабіла працэс эпахальных перамен больш шматмерным і таму значна менш складаным для кожнага з нас. Можна сказаць, тады мы атрымлівалі больш суцяшэнняў.

Сёння, у нашым, на першы погляд, асабліва лакальным канфлікце, мы, амаль не верачы сваім вачам, выразна назіраем па-казачнаму гратэскавы прыклад супрацьстаяння праўды і хлусні, дабра і зла. Фактараў, што адцягваюць, практычна няма, сутнасць канфлікту сканцэнтраваная ў этычнай сферы.

І менавіта гэтая яго аднамернасць, з аднаго боку, робіць яго бязлітасна цяжкім для ўдзельнікаў, а з другога - надае яму сусветнае значэнне.

Гэта было віншаванне з восьмым сакавіка, калі вы раптам не зразумелі.

Мы даўно прызвычаіліся да таго, што нашы жанчыны - самыя прыгожыя, добрыя і бескарыслівыя.

Цяпер увесь свет ведае, што яны яшчэ і самыя адважныя.

Хацелася б, каб яны маглі лічыць сябе самымі шчаслівымі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках