26 красавiка 2024, Пятніца, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя, Нямеччына і ЗША патрабуюць ад Расеі спыніць нарошчваць сілы ля межаў Украіны

18
Францыя, Нямеччына і ЗША патрабуюць ад Расеі спыніць нарошчваць сілы ля межаў Украіны

Захад падтрымлівае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

Францыя запрасіла ў Расеі тлумачэнні ў сувязі з канцэнтрацыяй войскаў ля мяжы з Украінай. Пра гэта заявіў у пятніцу міністр замежных спраў Жан-Іў Ле Дрыан пасля перамоў са сваімі калегамі з ЗША, ФРГ і Украіны, паведамляе ТАСС.

«У кантэксце гэтых абменаў я падкрэсліў глыбокую заклапочанасць Францыі ў сувязі са значнымі перасоўваннямі расейскіх войскаў паблізу ўсходняй мяжы Украіны, а таксама ў Крыме, што адбыліся нядаўна. Францыя уважае важным і неадкладным, каб Расея магла ў празрыстым ключы, напрыклад, праз механізмы, прадугледжаныя ў АБСЕ, растлумачыць характар і мэту гэтых рухаў», - заявіў Жан-Іў Ле Дрыян.

«Мы заклікаем Расею спыніць правакацыі і неадкладна распачаць неабходныя ініцыятывы для пачатку дээскалацыі», - дадаў Ле Дрыян.

У той жа час кіраўнік французскай дыпламатыі выказаў «поўную падтрымку суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў яе міжнародна прызнаных межах". На думку французскага дыпламата, Кіеў займае «пазіцыю стрыманасці і адказнасці».

«У апошні час мы назіраем усё больш падзей, што выклікаюць трывогу, - сказаў таксама амбасадар Францыі ў ЗША Філіп Эцьен. - Мы ставімся да гэтага сур'ёзна і хочам пазбегнуць любой эскалацыі, якая можа быць вельмі небяспечнай».

Амбасадар Нямеччыны ў ЗША Эмілі Хабер таксама выказалася за неабходнасць дээскалацыі сітуацыі, хоць звязала рост напружанасці перш за ўсё з дзеяннямі Расеі.

«У апошнія дні Францыя, Нямеччына і ЗША звярнуліся з заклікамі да Расеі і ясна далі зразумець, да чаго можа прывесці цяперашняя сітуацыя, калі перамяшчэння сіл ля межаў працягнуцца. Мы сканцэнтраваны на тым, каб ажыццявіць дээскалацыю сітуацыі і не дапусціць росту гвалту», - сказала яна.

Прэс-сакратар Белага дома Джэн Псакі паабяцала Расеі новыя крокі за яе дзеянні. «Я магу пацвердзіць: наступствы будуць - бачныя і нябачныя», - адзначыла чыноўніца, паабяцаўшы, што «ў хуткім часе» ЗША «паведамяць пра гэта».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках