8 траўня 2021, Субота, 17:15
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Віп-бойка: Сына Жырыноўскага жорстка збіў у аэрапорце нашчадак лідара Паўночнай Асеціі

21
Віп-бойка: Сына Жырыноўскага жорстка збіў у аэрапорце нашчадак лідара Паўночнай Асеціі

Бойка адбылася ва Унукаве.

Учора, 12 красавіка, у маскоўскім аэрапорце Унукава адбылася бойка нашчадкаў вядомых у РФ палітыкаў – сыноў экс-кіраўніка Паўночнай Асеціі Вячаслава Бітарава і лідара ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага. Пра скандал паведамляе расейскі тэлеграм-канал Baza.

Паводле інфармацыі журналістаў, блізу 23-й мужчыны прыбылі адным рэйсам з Уладзікаўказа.

Паводле папярэдняй інфармацыі, Зелімхан Бітараў (на фота справа) – сын Вячаслава Бітарава, якога літаральна на днях звольніў прэзідэнт Уладзімір Пуцін, нешта не падзяліў з пазашлюбным сынам Жырыноўскага, Алегам Эйдэльштэйнам. Як мяркуецца, спрэчка была праз палітыку, аднак у ход практычна адразу пайшлі кулакі.

"Бойкай гэта назваць складана – Бітараў папросту збіў Эйдэльштэйна, нанёсшы яму як мінімум чатыры ўдары ў галаву", – паведамляе тэлеграм-канал.

Вядома, што Эйдэльштэйну спатрэбілася меддапамога, пасля чаго ён напісаў заяву ў паліцыю.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».