26 красавiка 2024, Пятніца, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краўчук: Уварванне Расеі ва Украіну можа прывесці да Трэцяй сусветнай вайны

10
Краўчук: Уварванне Расеі ва Украіну можа прывесці да Трэцяй сусветнай вайны
ФОТА: TUT.BY

Гэта не будзе лёгкі рух, які расейцы адчулі ў Крыме.

Калі Расейская Федэрацыя пойдзе вайной супраць Украіны, то гэта стане пачаткам шырокамаштабнага канфлікту, які можа перарасці ў Трэцюю сусветную вайну. У такім выпадку Украіна будзе абараняць свае зямлі.

Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Настоящее время" заявіў кіраўнік украінскай дэлегацыі ў Трохбаковай кантактнай групе (ТКГ) Данбаса Леанід Краўчук.

"Я хачу сказаць, каб Расея разумела і Крэмль разумеў, што гэта не будзе парад, калі яны адважацца, прыйдуць у стан няўцямнасці і пойдуць вайной супраць Украіны. Гэта пачатак шырокамаштабнага канфлікту, які можа перарасці ў Трэцюю сусветную вайну. Гэта не будзе лёгкі рух, які яны адчулі ў Крыме. Гэта будзе бой, вайна, абарона Украінай сваёй зямлі", – заявіў ён.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках