23 красавiка 2024, aўторак, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўным рэдактарам Reuters упершыню за 170 гадоў стане жанчына

Галоўным рэдактарам Reuters упершыню за 170 гадоў стане жанчына
ФОТА: FOTOPOLIS

Сусветнае інфармацыйнае агенцтва назвала імя свайго новага галоўнага рэдактара.

Упершыню за 170 гадоў гісторыі агенцтва яго ўзначаліць жанчына – 47-гадовая італьянка Алесандра Галоні.

Галоні спачатку працавала ў італьянскім бюро Reuters, але пасля перайшла на працу ў The Wall Street Journal, дзе 13 гадоў пісала тэксты на тэму эканомікі і бізнэсу, а таксама рэдагавала іх.

У 2013 годзе яна вярнулася да працы ў Reuters. Яна стала адным з топ-мэнэджараў агенцтва, Global News Editor: курыравала карэспандэнтаў Reuters у 200 пунктах па ўсім свеце.

Галоні жыве ў Лондане, валодае чатырма мовамі. Яна сказала калегам, што ў яе прыярытэты будуць уваходзіць развіццё лічбавага бізнэсу Reuters і арганізацыя мерапрыемстваў. "Для мяне вялікі гонар узначаліць навінавую рэдакцыю сусветнага ўзроўню, запоўненую таленавітымі, мэтанакіраванымі і натхнёнымі журналістамі", – заявіла яна.

На гэтай пасадзе Галоні змяніла Стывена Адлера, які быў галоўным рэдактарам агенцтва Reuters 10 гадоў. Пад ягоным кіраўніцтвам журналісты агенцтва атрымалі сотні журналісцкіх узнагародаў, у тым ліку сем Пулітцэраўскіх прэмій – самую прэстыжную прэмію ў гэтай галіне.

Адлер заявіў, што яму прыемна перадаць эстафету бліскучай рэдактарцы і выдатнай калезе.

Інфармацыйнае агенцтва Reuters з 2008 года ўваходзіць у маштабную карпарацыю Thomson Reuters і забяспечвае блізу 10% агульнага прыбытку, які складае $ 5,9 млрд. Штат агенцтва ўключае 2450 журналістаў па ўсім свеце.

"Агенцтва Reuters на пачатку свайго існавання набыло вядомасць дзякуючы выкарыстанню паштовых галубоў для перадачы сенсацыйных паведамленняў. За апошняе дзесяцігоддзе рэдакцыя адкрыла аддзелы расследаванняў, звестак і графікі, і выкарыстоўвае штучны інтэлект для паскарэння дастаўкі некаторых важных фінансавых навінаў", – гаворыцца ў прэс-рэлізе агенцтва.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках