16 красавiка 2024, aўторак, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністарка абароны Нямеччыны: Мы гатовыя на саступкі ЗША ў спрэчцы пра «Паўночны струмень – 2»

1
Міністарка абароны Нямеччыны: Мы гатовыя на саступкі ЗША ў спрэчцы пра «Паўночны струмень – 2»

Анегрэт Крамп-Карэнбаўэр заявіла пра магчымасць увядзення мараторыю на заканчэнне спрэчнага праекта.

Міністарка абароны Нямеччыны Анегрэт Крамп-Карэнбаўэр сігналізавала гатоўнасць пайсці на саступкі ЗША ў пытанні будучыні газаправода "Паўночны струмень – 2". Пасля сустрэчы з кіраўніком Пентагона Лойдам Осцінам у Берліне ў аўторак, 13 красавіка, яна прадэманстравала гатоўнасць увесці мараторый на заканчэнне спрэчнага праекта, паведамляе DW.

"Можна задаць сабе гэтае пытанне", – заявіла яна. У тым выпадку, калі будаўніцтва будзе даведзенае да канца, Крамп-Карэнбаўэр мяркуе разумным ажыццяўляць набыццё расейскага газу толькі пры пэўных умовах. Неабходна паставіць іх "у залежнасць ад дзеянняў Расеі", адзначыла яна.

У сваю чаргу амерыканскі міністр абароны запэўніў, што рознагалоссі вакол праекту "Паўночны струмень – 2" не змогуць негатыўна паўплываць на цеснае партнёрства ЗША і Нямеччыны. Урад ЗША выступае супраць дабудоўвання другой галіны газаправода па дне Балтыйскага мора, прызнаў ён. "Але мы не дапусцім, каб гэтая тэма стала перашкодай грандыёзным стасункам, якія нас звязваюць з Нямеччынай", – падкрэсліў ён.

Рознагалоссі датычна будаўніцтва "Паўночнага струменя – 2"

Будаўніцтва газаправода "Паўночны струмень – 2" з'яўляецца адным з галоўных спрэчных пунктаў у нямецка-амерыканскіх стасунках як падчас прэзідэнцтва Дональда Трампа, так і пры цяперашнім прэзідэнту ЗША Джо Байдэну. ЗША асцерагаюцца ўзмацнення залежнасці Еўропы ад расейскага газу і робяць спробы зачыніць гэты праект, у тым ліку з дапамогай санкцый.

Акрамя таго супраць будаўніцтва газаправода актыўна выступаюць Украіна і балтыйскія краіны, якія асцерагаюцца ўзмацнення ўплыву Расеі на еўрапейскім энэргетычным рынку. У той самы час урад ФРГ падтрымлівае гэты праект, хоць у краіне ёсць і нямала ягоных крытыкаў, напрыклад "зялёныя" і эколагі. 13 красавіка прыродаахоўная арганізацыя Deutsche Umwelthilfe (DUH) паведаміла, што аспрэчыла ў адміністрацыйным судзе Гамбурга дазвол на будаўнічыя працы, выдадзены Федэральнай установай марскога суднаходства і гідраграфіі (BSH).

Праектная кампанія Nord Stream 2 AG між тым паведаміла, што на 31 сакавіка выкладзена 2339 км (з 2460 км), або 95% газаправода "Паўночны струмень – 2", засталося пракласці блізу 121 км (5%) ад агульнай даўжыні трубы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках