26 красавiка 2024, Пятніца, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страўнікавы каранавірус: лекарка назвала кішэчныя сімптомы COVID-19

Страўнікавы каранавірус: лекарка назвала кішэчныя сімптомы COVID-19

Якія органы могуць пацярпець ад інфекцыі больш за ўсё.

Страўнікава-кішэчныя сімптомы COVID-19 пачасціліся ў хворых апошнім часам, цытуе медыка Юлію Какавіну сайт kp.by.

Спецыялістка адзначыла, што да гастраэнтэролага пацыенты ідуць, як правіла, ужо пасля перанесенага каранавіруса. Напрыклад, недамаганне было нядоўгім, а пасля гэтага ў чалавека знаходзілі антыцелы. Таксама часта бывае, што перахварэлыя на COVID-19 без сімптомаў лічылі недамаганне, напрыклад, абвастрэннем хранічнага гастрыту, таму не звярталіся да лекара.

Згодна са словамі медыка, людзі, якія захварэлі на каранавірус, часта адчуваюць боль, звычайна схопкападобны, у вобласці жывата.

- Можа ўзнікаць паслабленне стула - без слізі і крыві, як правіла. Прычым ён можа аднавіцца на наступны дзень. Пакуль незразумела, ці можна ўважаць сімптомам млоснасць (без ванітаў), таму што яна можа быць абумоўлена і падвышаным ціскам, які часта ўзнікае пры ковідзе, - удакладніла спецыялістка.

Яна дадала, што пацыенты з мочакаменнай хваробай пры каранавірусе часта пакутуюць ад абвастрэнняў. Таксама яна пералічыла іншыя сімптомы каранавіруса - гэта рэфлюкс (кіслотна-жоўцевы закід у стрававод), пякотка, уздуцце жывата і газаўтварэнне.

Лекарка патлумачыла, што гэта звязана не толькі з уплывам COVID-19 на СКТ, але і са стрэсам. Больш за ўсё ад SARS-CoV-2 можа пацярпець дванаццаціперсная кішка (на ёй могуць нават з'явіцца язвы).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках