26 красавiка 2024, Пятніца, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тузаніна прыпёртага да сцяны Таракана

31
Тузаніна прыпёртага да сцяны Таракана
Фота: ТАСС

Бескарысны кідок на поўдзень выглядае нікчэмным.

Аналіз ваяжу вялікай дэлегацыі Лукашэнкі ў Азербайджан апублікаваў тэлеграм-канал «Люстэрка ўлады».

Спробы весці шматвектарную палітыку могуць быць паспяховыя і карысныя. Але толькі ў адным выпадку: калі яны сістэмныя, прадуманыя і не выглядаюць як тузаніна прыпëртага да сцяны.

Мур з Захадам і Украінай Лукашэнка паспяхова стварыў сам. І таму незразумела, як ён збіраецца увозіць азербайджанскую нафту. Ускосна ён гэта прызнаў: «Вельмі, вядома, тонкае і педантычнае праз тое, што Беларусь размешчаная ў эпіцэнтры эканамічных і палітычных падзей. Але тым не менш няма неразвязальных пытанняў».

Можа, ён спадзяецца, што Аліеў развяжа пытанні з Украінай. Праз Расею нядорага азербайджанскую нафту не даставіць: не цягнуць жа яе больш як за 2000 км па чыгунцы! А з Літвой і Латвіяй Лукашэнка таксама пасварыўся ўшчэнт і танкеры там разгружаць для яго не стануць, нават калі нафта будзе нарвэжскай (што бліжэй).

Дарэчы, Кітаю Беларусь стала нецікавай роўна з такой жа прычыны. Навошта патрэбны «хаб» або «лагістычны вузел», непрадказальна кіраваны і палітычна адгароджаны з усіх бакоў, акрамя аднаго (але гэты бок і так да Кітая бліжэйшы).

Вядома, пастаўкі абсталявання, сродкаў транспарту і іншай гатовай прадукцыі ў Азербайджан цікавыя, але наўрад ці могуць быць моцна павялічаныя. Рынак Азербайджана не надта вялікі (10 мільёнаў 130 тысяч душ афіцыйна) і здольны плаціць.

Таму з улікам таго, што грошай не далі (а нам вядома, што іх прасілі) і пералічаных калегамі выдаткаў кідок на поўдзень можа быць і прыемны, але як мінімум бескарысны.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках