26 красавiка 2024, Пятніца, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсен Авакаў назваў Пуціна «шалёным сабакам»

30
Арсен Авакаў назваў Пуціна «шалёным сабакам»
АРСЕН АВАКАЎ
ФОТА: MVS.GOV.UA

Кіраўнік МДВ Украіны заявіў, што ўкраінцы будуць рашуча абараняць сваю зямлю.

Праз сцягванне войскаў РФ да межаў Украіны міністр унутраных спраў Арсен Авакаў назваў «шалёным сабакам» прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, паведамляе liga.net.

«Рэжым Пуціна зноў сцягвае вайсковыя сілы ля межаў Украіны, прыстрашваючы новай агрэсіяй! Шалёны сабака зноў ля нашай брамы. Нам не прывыкаць - мы на сваёй зямлі і будзем абараняцца!» - напісаў ён.

Допіс Авакава быў прысвечаны сёмай гадавіны стварэння ва Украіне добраахвотніцкага батальёна. Ён заклікаў да яднання для абароны краіны «кансалідаваныя сілы дзяржаўнікаў», грамадзянскіх патрыётаў-ветэранаў, байцоў дабравольцаў, рэгулярныя сілы УСУ, МУС і рэзервістаў.

«Мы за мір, але ўлічваючы нарошчванне сіл агрэсара ля нашых межаў - рыхтуемся рашуча абараняць сваю Украіну», - падсумаваў міністр.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках