26 красавiка 2024, Пятніца, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ціме Беларускіх прысудзілі два гады хатняй «хіміі»

22
Ціме Беларускіх прысудзілі два гады хатняй «хіміі»
Тима Белорусских
Фото: «Еврорадио»

Раней у яго знайшлі наркатычныя рэчывы.

Ціма Беларускіх атрымаў два гады хатняй хіміі паводле артыкула 328 КК РБ, паведамляе тэлеграм-канал «Беларусь головного мозга».

Яго прызналі вінаватым у куплі, захоўванні і ўжыванні наркатычных рэчываў.

Нагадаем, 22-гадовага Ціму Беларускіх затрымалі ўноч 6 студзеня ў гульнявым клубе ў Менску. Пры асабістым вобшуку ў яго знайшлі гашыш масай 0,4 г. Акрамя гэтага, у ходзе асабістага вобшуку пры ім было таксама канфіскавана парашкападобнае рэчыва белага колеру масай 0,03 грама, якое згодна з заключэннем экспертызы з'яўляецца амфетамінам.

У дачыненні да менчука распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 328 КК. Яго адпусцілі пад заклад.

Крымінальная справа ў дачыненні да спевака і яго 25-гадовага знаёмага пракуратура накіравала ў суд 25 сакавіка. Згодна з матэрыяламі справы, хлопцы ў снежні і студзені купілі больш за 1,96 грама гашышу праз інтэрнэт. Частку ўжылі ў гульнявым клубе, астатняе выявілі міліцыянты.

Сваю віну ў зробленым абвінавачаныя прызналі цалкам.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках