26 красавiка 2024, Пятніца, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы выявілі ў бурштыне новую крыніцу антыбіётыкаў

Навукоўцы выявілі ў бурштыне новую крыніцу антыбіётыкаў

Універсітэт Мінесоты выявіў у бурштыне супрацьзапаленчыя і супрацьінфекцыйныя ўласцівасці.

Быў праведзены аналіз хімічнага складу экстракту з бурштынавай пудры з дапамогай метаду газавай хромата-мас-спектраметрыі. Сярод мноства іншых арганічных злучэнняў, былі выяўленыя тры ўнікальныя рэчывы, піша healthinfo.ua.

Гэта былі абіетынавая, дэгідраабіетынавая і палюстравая кіслоты. Гэтыя злучэнні адносяцца да смаляных кіслотаў і выпрацоўваюцца дрэвамі сямейства хваёвых. Іх пратэставалі супраць 9 тыпаў патагенных бактэрый. Высветлілася, смаляныя кіслоты забівалі грамдадатныя бактэрыі, уключаючы некаторыя штамы залацістага стафілакока.

Паводле словаў даследнікаў, абіетынавая кіслата і яе вытворныя ў перспектыве будуць пакладзеныя ў аснову новых антыбіётыкаў. Рэч у тым, што патагены актыўна развіваюць лекавую ўстойлівасць да старых антыбіётыкаў. Асабліва гэта тычыцца грамдадатных бактэрый.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках