26 красавiка 2024, Пятніца, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы ў РФ паспрабавалі стварыць прэпарат для дыябетыкаў, але атрымалася гарэлка

20
Навукоўцы ў РФ паспрабавалі стварыць прэпарат для дыябетыкаў, але атрымалася гарэлка

«Лекі» вынайшлі навукоўцы з Новасібірска.

Новасібірскія навукоўцы, Мікалай Баранаў і Аксана Афанасьева, выпадкова вынайшлі беспахмельную гарэлку, пакуль шукалі прэпарат для барацьбы з цукровым дыябетам.

Эфекту палягчэння пахмелля даследчыкам удалося дамагчыся дзякуючы экстрактам з лішайніку ягелю, запэўніваюць расейскія СМІ.

Новасібірскія распрацоўшчыкі ўжо атрымалі патэнт на тэхналогію вытворчасці гарэлкі, пры ўжыванні якой зніжаецца постінтаксікацыйнае дзеянне ў параўнанні са звычайным спіртным напоем.

Навукоўцы выдзелілі з ягелю алігацукрыды і дадалі іх у розныя вадкасці, у тым ліку ў гарэлку.

«Мы доўгія гады займаемся атрыманнем чагосьці сапраўды карыснага з такой расліннай сыравіны, як ягель. Ён досыць распаўсюджаны па поўначы, яго даўно вывучаюць. Нам з навукоўцамі з Якуцка і Новасібірскіх інстытутаў удалося атрымліваць з ягелю рэчывы, якія арганізмам будуць засвойвацца. Яны з'яўляюцца транспартам для іншых рэчываў, выступаюць як сарбент для розных злучэнняў», - адзначае адзін з аўтараў тэхналогіі Мікалай Баранаў.

Даследчыкі прапануюць дадаваць у водна-этанолавую сумесь, крэпасцю 40 градусаў, экстракт ягелю у суадносінах ад 1:150 да 1:200 долі. Метад паспяхова апрабаваны на пацуках, а ў сакавіку быў атрыманы і спецыяльны патэнт.

Згодна з гэтым дакументам, вынаходніцтва зніжае таксічнае і постінтаксікацыйнае ўздзеянне на 18-20 працэнтаў, а вось эйфарычны эфект цалкам захоўваецца. Паводле звестак трымальнікаў патэнта, гарэлка, створаная паводле гэтай тэхналогіі, на 20-33 адсоткі знізіць хуткасць фармавання алкагольнай залежнасці.

Зрэшты, пакуль аб прасоўванні распрацоўкі ў вытворчасць і на рынак казаць рана. Са слоў Мікалая Баранава, вытворцы, як правіла, імкнуцца да зніжэння сабекошту прадукту, а ў выпадку выкарыстання экстракту ягелю гарэлка толькі падаражэе.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках