26 красавiка 2024, Пятніца, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папулярны лекар патлумачыў, на які дзень трэба рабіць ПЛР-тэст хворым на каранавірус

2
Папулярны лекар патлумачыў, на які дзень трэба рабіць ПЛР-тэст хворым на каранавірус

Медык адказаў яшчэ на тры важныя пытанні аб COVID-19.

Тэст ПЛР - гэта выяўленне часціц віруса. Каб выявіць часціцы віруса, трэба захапіць кавалачак слізістай абалонкі, дзе гэты вірус размнажаецца, піша папулярны ўкраінскі доктар Яўген Камароўскі.

Калі няўдала ўзяць мазок - пашкадаваць, пабаяцца зрабіць балюча, не раскалупаць слізістую, то можна атрымаць адмоўны вынік. І так бывае прыкладна ў 25% выпадкаў. Гэта значыць, станоўчы ПЛР - гэта амаль заўсёды праўда, адмоўны ПЛР - праўда з імавернасцю 25%.

Тое ж датычыцца і экспрэс-тэстаў на каранавірус - верыць у іх можна, але давяраць не варта, бо вялікая імавернасць памылак. Калі гэты тэст будзе прынцыпова ўплываць на ваш лад жыцця, то яго трэба абавязкова пераправерыць іншымі тэстамі і аналізамі.

Калі пры каранавірусе неабходныя гарманальныя прэпараты?

Калі ёсць дыхальная недастатковасць і сатурацыя ніжэйшая за норму - неабходныя гарманальныя прэпараты. Але пакуль пульсаксіметр паказвае норму (вынік вышэйшы за 93), то гармоны не проста не патрэбныя, яны проціпаказаныя. Тым больш як частка самалячэння.

Каранавірусным хворым абавязкова трэба прымаць прэпараты, якія разрэджваюць кроў?

Далёка не ўсім. І прыём такіх прэпаратаў грунтуецца альбо на ўжо наяўных вельмі сур'ёзных перадумовах - напрыклад, у гэтага чалавека ўжо ёсць праблемы са згортваннем крыві ці гэта чалавек узростам за 50, у якога ёсць атлусценне, гіпертанія, атэрасклероз, перанесенае стэнціраванне сасудаў, альбо на выніках аналізаў. Такім людзям, вядома, патрэбныя прэпараты, якія разрэджваюць кроў.

Аднак заўсёды прызначэнне такіх прэпаратаў лепш абгрунтоўваць папярэднім біяхімічным даследаваннем крыві - каагулаграмай.

Хранічныя алергікі больш уразлівыя да каранавіруса?

Не, алергікі не з’яўляюцца больш уразлівымі да каранавіруса. Таму ніякіх асаблівых рэкамендацый для іх не існуе. Берагчыся трэба ўсім - доза мае значэнне.

У прынцыпе на сёння пакуль няма пераканаўчых работ аб тым, што нават цяжкія алергічныя захворванні, напрыклад, бранхіяльная астма, уплываюць на цяжар каранавіруснай інфекцыі.

Іншае пытанне, што чалавек з алергіяй, асабліва з лекавай алергіяй, патрапіўшы ў стацыянар і атрымаўшы кучу розных прэпаратаў, можа займець і кучу новых праблем акрамя каранавіруса. Але агулам няма звестак пра тое, што людзі з алергіяй, якія прымаюць такія прэпараты, хварэюць цяжэй за іншых.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках