26 красавiка 2024, Пятніца, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэхія выслала саслужыўца Мішкіна і Чапігі, які працаваў пад прыкрыццём

4
Чэхія выслала саслужыўца Мішкіна і Чапігі, які працаваў пад прыкрыццём
ФОТА: 5.UA

Сталі вядомыя падрабязнасці «службы» намесніка вайсковага аташэ амбасады РФ у Празе.

Адзін з расейскіх дыпламатаў, высланых з Чэхіі, служыў у адной вайсковай частцы з афіцэрамі ГРУ Аляксандрам Мішкіным і Анатолем Чапігам. У дыпкорпусе ён мог працаваць пад чужым прозвішчам. Такое сцвярджэнне змяшчаецца ў матэрыяле чэшскага выдання Seznam Zpravy (пераклад - svoboda.org).

Паводле звестак выдання, намеснік вайсковага аташэ амбасады Расеі ў Празе Віктар Будзяк мог служыць у вайсковай частцы 29155 у маскоўскім раёне Ізмайлава. Шэраг журналісцкіх расследаванняў раней меркаваў, што падраздзяленне спецыялізуецца на спецыяльных аперацыях у Еўропе. У той жа час паводле іншай версіі, частка з'яўляецца месцам правядзення стандартных курсаў для ўсіх супрацоўнікаў выведкі.

17 красавіка Прага абвясціла персонай нон-грата 18 расейскіх дыпламатаў. Іх западозрылі ў працы на расейскую выведку пад прыкрыццём. Высылка адбылася пасля таго, як улады паведамілі пра магчымую датычнасць расейскіх спецслужбаў да выбухаў на складах боепрыпасаў у Чэхіі ў канцы 2014 года.

Паводле падазрэння ў дачыненні да выбухаў Мішкін і Чапіга абвешчаныя ў вышук. Seznam Zpravy называе імёны іншых расейцаў, якія падазраюцца ў датычнасці да спецаперацыі ГРУ. Адзін з іх - расеец Сяргей Фядотаў (Дзяніс Сяргееў). Ён раней быў ідэнтыфікаваны як падазраваны ў замаху на былога начальніка службы кадраў ГРУ Сяргея Скрыпаля. Паводле інфармацыі даследчыка з групы Bellingcat, у студзені 2014 года Фядотаў прыязджаў у Прагу разам з Аляксандрам Пятровым. Тады яны прабылі ў сталіцы Чэхіі восем дзён.

Масква ў адказ выслала 20 чэшскіх дыпламатаў і забараніла чэшскай дыпмісіі ў Расеі наймаць на працу расейцаў. МЗС Чэхіі прызнала, што ўжытыя Масквой захады, больш жорсткія, чым чакалі ў Празе. Міністр замежных спраў Чэхіі Ян Гамачак заявіў прэсе, што ў пасольстве краіны ў Маскве застанецца ўсяго некалькі чалавек. Яны змогуць надаваць толькі консульскія паслугі. Усе работнікі палітычнага і эканамічнага аддзелаў дыпмісіі вярнуліся ў Чэхію.

Камітэт абароны чэшскага парламента заклікаў улады краіны зраўнаваць колькасць супрацоўнікаў расейскай дыпмісіі ў Чэхіі з колькасцю чэшскіх дыпламатаў, якія засталіся ў Маскве. У камітэце таксама адзначылі, што доказы датычнасці ГРУ да выбухаў боепрыпасаў не выклікаюць сумневаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках