26 красавiка 2024, Пятніца, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаваныя спадарожнікавыя здымкі расейскіх войскаў ля мяжы Украіны

12
Апублікаваныя спадарожнікавыя здымкі расейскіх войскаў ля мяжы Украіны
ФОТА: THE WALL STREET JOURNAL

Фота былі зробленыя ў перыяд з 27 сакавіка да 16 красавіка.

З'явіліся новыя спадарожнікавыя здымкі, якія сведчаць пра тое, што Расея сцягвае войскі да межаў Украіны. На іх выяўленыя самалёты і танкі, і іх значна больш, чым чакалі ўбачыць вайсковыя экспэрты.

Новыя спадарожнікавыя здымкі апублікавала газета The Wall Street Journal, паведамляе «РБК-Украина».

Паведамляецца, што фота былі зробленыя ў перыяд з 27 сакавіка да 16 красавіка кампаніяй Maxar Technologies. Яе дырэктар Дэн Яблонскі апублікаваў здымкі, каб адкінуць сумневы адносна таго, што напраўду «адбываецца ў вельмі неспакойным рэгіёне».

На адным з фота намаляваная авіябаза ў акупаваным Крыме, дзе на бетоннай узлётнай паласе ёсць некалькі знішчальнікаў Су-30. Яшчэ ў сакавіку знішчальнікаў тут не было. На іншых відаць лагер пад Варонежам, куды Расея з канца сакавіка сцягвае войскі. На здымках прыкметныя гелікаптэры, беспілотнікі, мотастралковыя і бранетанкавыя часткі, а таксама вайсковыя шпіталі.

Як уважаюць былыя і цяперашнія амерыканскія чыноўнікі, перадыслакацыя авіяцыі закліканая ўзмацніць палітычны ўплыў Масквы на Украіну.

«Яны разгарнулі вайскова-паветраныя сілы ў тым аб'ёме, які неабходны для перавагі ў паветры падчас бою і падтрымкі наземных войскаў», - адзначыў былы ўдзельнік камандавання NATO Брыдлаў.

У той жа час, на яго думку, Расея не мае намеру наносіць неадкладны ўдар, але разглядае некалькі варыянтаў развіцця падзей.

ФОТА: THE WALL STREET JOURNAL
ФОТА: THE WALL STREET JOURNAL
Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках