26 красавiка 2024, Пятніца, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вольны хор» і Лявон Вольскі выпусцілі кліп на песню «Зямля» гурта «Мроя»

«Вольны хор» і Лявон Вольскі выпусцілі кліп на песню «Зямля» гурта «Мроя»
ФОТА: BELSAT

Відэафакт.

Легендарная кампазіцыя «Зямля» часоў беларускага гурта «Мроя» загучала па-новаму. Яе разам з Лявонам Вольскім выканалі «Вольны хор» і «Вольны аркестр». А зараз у песні з'явіўся кліп, піша tut.by.

Кампазіцыя, якую лідар «Мроі» Лявон Вольскі напісаў яшчэ ў 1990 годзе, праз 30 гадоў загучала па-новаму. Цяпер яе можна пачуць у апрацоўцы «Вольнага хору», які выканаў яе разам з Вольскім і «Вольным аркестрам», а таксама паглядзець кліп на песню. Удзельнікі «Вольнага хору» так каментуюць выпуск роліка:

- Мы, беларусы, мабыць, упершыню за доўгі час зноў усвядомілі сябе нацыяй. Зноў задумаліся над тым, хто мы, навошта жывём на гэтай зямлі і куды крочым. Мы спрабуем вучыцца на памылках нашых продкаў, але ж, на жаль, у большасці выкарыстоўваем свой даволі такі розны досвед. Але ж нішто не ўзнікае ніадкуль і не сыходзіць у нікуды. Мы — працяг Усяслава Чарадзея і Ефрасінні Полацкай, Францішка Скарыны і Міколы Гусоўскага, Сапегаў і Радзівілаў, Максіма Багдановіча і Уладзіміра Караткевіча… І нам трэба зрабіць усё магчымае і немагчымае, каб пражыць гэтае жыццё так, каб нашыя нашчадкі згадвалі нас з такой жа павагай, з якой мы цяпер расказваем пра нашых продкаў.

Кліп на папулярную кампазіцыю - першы з серыі супольных відэапрац грамадскай кампаніі «Годна» і «Вольнага Хару», у які культавыя песні легендарных беларускіх музыкаў і сучасных папулярных калектываў загучаць у выкананні хору з аркестрам. Арганізатары анансуюць, што наступныя прэм'еры будуць звязаны са Змітром Вайцюшкевічам і гуртом «Дай Дарогу!».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках