26 красавiка 2024, Пятніца, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі расказалі, як справіцца з парушэннямі нюху праз COVID-19

3
Медыкі расказалі, як справіцца з парушэннямі нюху праз COVID-19
ФОТА: PIXABAY.COM

Разлады могуць быць колькаснымі і якаснымі.

«Праблема парушэння нюху існавала заўсёды, але на фоне пандэміі яна стала асабліва актуальнай», - кажа отарыналарынголаг Юльяна Жук.

Разбіраемся, якімі бываюць гэтыя парушэнні і што дапаможа з імі справіцца, піша tut.by.

- Сярод прычын парушэння нюху сустракаюцца не толькі вірусныя інфекцыі, але і траўмы, прыроджаная паталогія, захворванні паражніны носа, захворванні галаўнога мозгу і іншае.

Пры гэтым усе парушэнні нюху дзеляць на колькасныя:

гіпасмія - зніжэнне адчувальнасці да пахаў,

анасмія - поўная страта нюху,

гіперасмія - падвышаная адчувальнасць да пахаў;

і якасныя:

парасмія: калі замест звыклага паху адчуваецца іншы. Уважаецца за спрыяльную прыкмету, бо з'яўляецца этапам акрыяння,

фантасмія: нюхальная галюцынацыя, то бок, адчуванне паху пры адсутнасці яго крыніцы.

Што дапамагае пры парушэннях нюху

Нюхальных трэнінг: самастойнае рэгулярнае ўдыханне носам араматычных пахкіх рэчываў (эфірных алеяў). Як правіла, гэта набор з чатырох алеяў, нанесеных для выгоды на ватны дыск. Курс трэнінгу працяглы: па 6-8 трэніровак на дзень да 9 месяцаў. Даследаванні паказалі, што паляпшэнне нюху можа адзначацца ўжо праз 12 тыдняў трэнінгу. ⠀⠀

Глюкакорцікастэроіды (сістэмна або інтраназальна).

Амега-3 тлустыя кіслоты.

Парасмія пры COVID-19 запускаецца трыгерамі: імі могуць стаць у асноўным кава, грыль, гарачая, смажаная ежа, зубная паста, шакалад, яйкі, цыбуля, часнок, варанае мяса. Адпаведна, варта іх пазбягаць. Адсюль рэкамендацыі ўжываць, напрыклад, ежу не гарачую, а пакаёвай тэмпературы, або выкарыстоўваць зубную пасту з нязвыклым смакам – напрыклад, цынамонам.

Пры анасміі раяць ужываць вострыя прыправы.

Агулам, парушэнне нюху пры COVID-19 мае спрыяльны прагноз, бо ў 90% выпадкаў доўжыцца не больш за 3 тыдні.

Калі ведаеце ангельскую, дадаткова можна зазірнуць на сайты, дзе ажыццяўляецца падтрымка людзей з парушэннем нюху: каб знайсці карысную інфармацыю і атрымаць парады.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках