26 красавiка 2024, Пятніца, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі СК пакрыўдзіўся на каментар на YouTube з адсылкай да Гогаля

8
Беларускі СК пакрыўдзіўся на каментар на YouTube з адсылкай да Гогаля
УЛАДЗІСЛАЎ НАВАЖЫЛАЎ

Да лідара беларускага гурта Gods Tower прыйшлі следчыя.

Да беларускага музыкі Уладзіслава Наважылава (сцэнічнае імя Лэслі Найф) прыйшлі тры супрацоўнікі Следчага камітэта РБ. Нагодай стаў каментар, які ён пакінуў на YouTube ў жніўні мінулага года. Пра гэта Наважылаў распавёў tut.by.

Уладзіслаў Наважылаў з'яўляецца вакалістам англамоўнага беларускага метал-гурта Gods Tower.

У жніўні мінулага года ён убачыў на YouTube запіс сустрэчы з Генадзем Салаўём, старшынём Гомельскага аблвыканкама. Са слоў Уладзіслава, чыноўнік на той сустрэчы не адказваў на зададзеныя пытанні, таму ён пакінуў адпаведны каментар з ацэнкай Салаўя. Як падкрэслівае Наважылаў, у ім не было брыдкаслоўя і прысутнічала адсылка да твора Мікалая Гогаля.

Але сёння, 21 красавіка, да Наважылава прыйшлі супрацоўнікі СК. Яму паведамілі, што ён з'яўляецца падазраваным паводле крымінальнай справы (нумар артыкула Уладзіслаў не запомніў). Даваць паказанні без адваката музыка адмовіўся.

У выніку ў яго канфіскавалі тэлефон, з якога быў зроблены каментар. Таксама Наважылаў падпісаў паперу, што абавязваецца ў панядзелак, 26 красавіка, прыехаць з адвакатам у Гомель у мясцовы Следчы камітэт для дачы паказанняў. Сам Уладзіслаў жыве ў Менску.

Гэта не першая цікавасць праваахоўных органаў да Наважылава. У верасні 2020 года ён прыйшоў на бясплатны канцэрт, які беларускі музыка Аляксандр Памідораў даваў для менчукоў на вуліцы Ангарскай. Наважылаў, які жыве побач з Ангарскай, прыйшоў падтрымаць калегу. Пасля выступу на месца канцэрта прыехалі сілавікі, і абодвух музыкаў затрымалі.

Памідорава даставілі ў РУУС Заводскага раёна, а затым перавялі на Акрэсціна. 21 верасня яму далі восем дзён: яго прызналі вінаватым «у парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў» (арт.23.34 КоАП). Такі ж прысуд вынеслі і Наважылаву. Пастанову прыняла суддзя Жанна Хвайніцкая.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках