2 траўня 2024, Чацвер, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мама забітага лукашыстамі Аляксандра Віхора: Ён ляжаў у курчах, а міліцыянты здымалі і суправаджалі здзеклівымі каментарамі

25
Мама забітага лукашыстамі Аляксандра Віхора: Ён ляжаў у курчах, а міліцыянты здымалі і суправаджалі здзеклівымі каментарамі
ФОТА: SVABODA.ORG

Маці Аляксандра Віхора паказалі знятае міліцыяй відэа, як паміраў яе сын.

Святлана Віхор, маці 25-гадовага гамельчука Аляксандра Віхора, які ў жніўні 2020-га памёр пасля затрымання міліцыяй, азнаёмілася з матэрыяламі праверкі, якую праводзіў Следчы камітэт. Рабіць копіі і здымкі не дазволілі, таму жанчына на працягу месяца перапісвала шэсць тамоў справы ад рукі. Святлана Віхор распавяла «Радыё Свабода» пра нестасоўкі ў праверцы, якія яна заўважыла.

Пра смерць у Гомелі 25-гадовага затрыманага стала вядома 12 жніўня 2020-га. Аляксандра Віхора прывезлі ў бальніцу, але лекары выратаваць жыццё не змаглі. У яго былі праблемы з сэрцам, у аўтазаку яму стала дрэнна. На целе хлопца знайшлі сляды збіцця, у яго былі зламаныя рэбры.

У лютым 2021-га Следчы камітэт заявіў, што крымінальную справу распачынаць не будуць. Прычынай смерці Віхора прызналі нібыта раптоўнае абвастрэнне захворвання сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Маці Аляксандра Віхора паказалі знятае міліцыяй відэа, як паміраў яе сын. Яно ёсць у матэрыялах праверкі.

«Гэта самае жудаснае відэа ў маім жыцці - бачыць, як памірае твой сын, - кажа жанчына. - Ён сядзеў у кайданках на бетоннай падлозе, у яго былі сутаргі, сутаргі... Ён глядзеў на міліцыянтаў і думаў, што вакол яго - людзі, якія дапамогуць яму. Ён потым ляжаў на падлозе ў курчах, а яны здымалі відэа і суправаджалі яго здзеклівымі каментарамі».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках