26 красавiка 2024, Пятніца, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанская выведка назвала Расею самай вострай пагрозай бяспекі

1
Брытанская выведка назвала Расею самай вострай пагрозай бяспекі

Пагрозай таксама названы Кітай.

Кіраўнік брытанскай спецслужбы радыёэлектроннай разведкі, Цэнтра ўрадавай сувязі (GCHQ) Джэрамі Флемінг назваў Расею самай вострай пагрозай бяспекі. Яго цытуе Financial Times.

На яго думку, для Вялікабрытаніі хутка наступіць «час расплаты» за перавагу ў сферы тэхналогій. Кіраўнік брытанскай спецслужбы занепакоены, што сур'ёзную небяспеку кібербяспецы краіны будуць несці Кітай і Расея. Флемінг уважае, што пры гэтым Пекін можа стаць самай маштабнай пагрозай.

«У Брытаніі сапраўды глабальная сіла ў сферы кібертэхналогіі, гэта вялікі звер у лічбавым свеце. Але захаванне сілы на працягу ўсёй гісторыі не азначае, што мы захаваем яе і надалей... Ужо ясна, што ключавыя тэхналогіі, на якія мы будзем арыентавацца, будуць створаныя не Захадам», - падкрэсліў Флемінг.

22 сакавіка Брытанія афіцыйна абвясціла Расею «найвялікшай» ядзернай і вайсковай пагрозай еўрапейскай бяспекі. Адпаведны дакумент апублікаваны Міністэрствам абароны краіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках