26 красавiка 2024, Пятніца, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады мараць пра дэвальвацыю ў РФ, каб «адпусціць» беларускі рубель

7
Улады мараць пра дэвальвацыю ў РФ, каб «адпусціць» беларускі рубель

Вось толькі ёсць адна «няўдача».

Улады мараць пра дэвальвацыю расейскага рубля. Каб «адпусціць» беларускі рубель, піша тэлеграм-канал «Люстэрка ўлады».

Даляр - на гістарычным максімуме, у абменніках яго кошт блізу 2,7.

Учорашні рэліз Нацбанку Беларусі дакладна паказвае, што золатавалютныя запасы краіны сышлі ніжэй за крытычны пункт.

Працытуем:

«Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 красавіка 2021, паводле папярэдніх звестак, склалі 6 940,0 млн даляраў ЗША (у эквіваленце).

За сакавік 2021 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на 174,5 млн даляраў ЗША (на 2,5 адсоткі) пасля скарачэння ў лютым на 88,9 млн даляраў ЗША (на 1,2 адсотка).

Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў за сакавік у асноўным абумоўленае планавай выплатай урадам замежных і ўнутраных запазычанасцяў у замежнай валюце на суму блізу 310 млн даляраў ЗША, а таксама памяншэннем кошту манетарнага золата...»

За 1-ы квартал рэзервы знізіліся на 7,1%. Параўноўваць з 2011 годам можна, аднак у суадносінах рэзервы-дзяржпазыка сітуацыя горшая. Тады рэзервы былі крыху большыя за $5,32 мільярдаў, дзярпазыка прыкладна $12,7 мільярда. Цяпер пры $6,9 мільярдаў рэзерваў, дзярпазыка складае прыкладна $22,2 мільярда

Дэвальвацыя дасць магчымасць зменшыць абавязацельствы па ўнутранай пазыцы (Br11,6) у пераліку на валюту, знізіць абавязацельствы перад бюджэтнікамі, кінуць больш танных грошай ненасытнаму дзяржсектару, трошкі расшыць рублёвыя пазыкі гэтага дзяржсектара і знізіць яго выдаткі на заробкі.

Праблема агулам адна: успрыманне дэвальвацыі народам. Таму дарэчы была б дэвальвацыя ў Расеі. Проста каб на яе спаслацца: Гэта - не мы, мы не хацелі, але ў нас няма выйсця!

Вось толькі няўдача! Адчувальнай дэвальвацыі ў Расеі пакуль не будзе. А наконт успрымання - ідэя даволі відавочная.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках