21 красавiка 2021, Серада, 7:05
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Twitter дадаў эмодзі ў падтрымку руху за дэмакратыю ў Паўднёва-Усходняй Азіі

Twitter дадаў эмодзі ў падтрымку руху за дэмакратыю ў Паўднёва-Усходняй Азіі

Эмодзі аўтаматычна з'яўляецца, калі надрукаваць пэўныя хэштэгі.

Кампанія Twitter дадала ў сэрвіс мікраблогаў эмодзі ў падтрымку Milk Tea Alliance («Альянс малочнай гарбаты») - руху за дэмакратыю ў Ганконгу, Тайвані і Тайландзе. У сацсетцы заявілі, што наважылі падтрымаць альянс, які пачаўся з мему ў Twitter і вырас да глабальнага руху, піша «Зеркало недели. Украина».

Такім чынам сацсетка выступіла ў падтрымку альянсу ў гадавіну яго стварэння. Эмодзі - гэта белая шклянка з гарбатай на фоне трох колераў, якія прадстаўляюць розныя адценні малочнай гарбаты ў Тайландзе, Тайвані і Ганконгу. Гэтыя ж колеры ўтвараюць сцяг руху.

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал з навінамі тэхналогій і культуры.

Эмодзі аўтаматычна з'явіцца, калі карыстальнік надрукуе хэштэг #MilkTeaAlliance або аналагі на мясцовых мовах.

Як піша Reuters, пік выкарыстання хэштэга прыпаў на люты, калі ў М'янме адбыўся ваенны пераварот. За апошні год гэты хэштэг у Twitter выкарыстоўвалі 11 мільёнаў разоў. Фармальна да руху належаць таксама актывісты М'янмы і Індыі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».