26 красавiка 2024, Пятніца, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Служба бяспекі Украіны затрымала аднаго з кіраўнікоў «ДНР»

10
Служба бяспекі Украіны затрымала аднаго з кіраўнікоў «ДНР»

Баевік выконваў выведвальныя заданні на Данбасе.

Служба бяспекі Украіны (СБУ) затрымала аднаго з камандзіраў так званага міністэрства абароны кіраванай РФ тэрарыстычнай арганізацыі «ДНР», які выконваў выведвальныя заданні на Данбасе, піша nv.ua.

Як паведамілі ў СБУ, баявік «ДНР» спрабаваў правесці рэкагнасцыроўку мясцовасці на лініі размежавання і павінен быў сабраць інфармацыю пра размяшчэнне, сілы і сродкі ўкраінскіх вайскоўцаў.

Аператыўнікі СБУ вызначылі, што затрыманы – 45-гадовы нараджэнец Горлаўкі. З 2016 года ён служыў у адным з ваенных фармаванняў тэрарыстычнай «ДНР» на пасадах «старэйшага выведніка» і «стралка-памочніка гранатамётчыка».

Затрыманы баевік сачыў за лініяй размежавання, а таксама ўдзельнічаў у падпарадкаванні збройнага супраціву і абстрэльваў украінскія пазіцыі. У ягоныя абавязкі ўваходзіў захоп населеных пунктаў, будынкаў і іншых аб'ектаў у Данецкай вобласці, умацаванне і ахова блок-пастоў, абсталяванне агнявых пунктаў. Ён таксама выязджаў у складзе «груп хуткага рэагавання», якія правяралі інфармацыю пра перамяшчэнне ўкраінскіх вайскоўцаў.

Праваахоўнікі выявілі ваенны білет т.зв. «ДНР» і пасведчанне «Грамадскай арганізацыі ветэранаў Наваросіі». Затрыманы прызнаў сваю прыналежнасць да тэрарыстычных груповак.

Зламысніку паведамілі пра падазрэнні ў здзяйсненні злачынства паводле ч.1 арт. 258-3 (стварэнне тэрарыстычнай групы або тэрарыстычнай арганізацыі) Крымінальнага кодэкса Украіны.

Суд абраў яму захад стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай з альтэрнатывай унясення закладу памерам 681 тысяча грыўняў, паведамляе абласная пракуратура.

Дасудовае расследаванне прадаўжаецца.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках