26 красавiка 2024, Пятніца, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ганконгу на продаж будзе выстаўлены самы вялікі пурпурова-ружовы дыямент

2
У Ганконгу на продаж будзе выстаўлены самы вялікі пурпурова-ружовы дыямент

Чакаецца, што фінальны кошт за ювелірны выраб з ім можа дасягнуць 38 мільёнаў даляраў.

Пра гэта паведамляе сайт «Детали» са спасылкай на CNN.

Пурпурова-ружовы брыльянт, які валодае адразу некалькімі дзіўнымі асаблівасцямі, усталяваны ў пярсцёнак з плаціны. У першую чаргу ўражвае вага гэтага каменя - яна роўная амаль 16 каратам. Для параўнання менш за 10 адсоткаў такіх брыльянтаў маюць вагу, якая перавышае 0,2 карата. Назвалі яго «Сакура» праз падабенства з адценнем кветак гэтага дрэва.

Другая яго асаблівасць - драбнюткія дэфекты на ім можна ўбачыць толькі пры найбліжэйшым разглядзе. Дзякуючы гэтаму камень атрымаў дадатковае імя - «Бездакорны». Такія алмазы рэдка можна кваліфікаваць, як ідэальныя ўнутры праз «залішнюю зярністасць».

Паводле апошніх ацэнак экспэртаў, гэты рэдкі камень можа стаць самым дарагім сярод пурпурова-ружовых брыльянтаў сярод прададзеных на аўкцыёне. На гэты момант рэкорд належыць каменю такога колеру з імем «Духі ружы». Яго прадалі летась на аўкцыёне Sotheby's амаль за 27 мільёнаў даляраў. А вага яго складала 14,8 карата.

Пры гэтым звычайны ружовы брыльянт, без пурпуровага адцення, можа важыць у разы больш і каштаваць даражэй. У 2017 годзе брыльянт вагай 59,6 карат прадалі на аўкцыёне за рэкордныя 71,2 мільёна даляраў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках