Мядзведчука адправілі пад хатні арышт
13- 13.05.2021, 21:36
- 7,486
ФОТА: REUTERS/GLEB GARANICH
Кума Пуціна падазраюць у дзяржаўнай здрадзе і замаху на рабаванне нацыянальных рэсурсаў Украіны.
Украінскі дэпутат і бізнэсовец, лідар палітычнай рады ўкраінскай партыі «Апазіцыйная платформа - За жыццё» Віктар Мядзведчук адпраўлены пад хатні арышт да 9 ліпеня паводле справы аб дзяржаўнай здрадзе. Адпаведнае рашэнне вынес у чацвер Пячэрскі раённы суд Кіева, паведамляе тэлеканал «112 Украина».
На абранні меры стрымання ў выглядзе арышту настойвала Генпракуратура Украіны. Напярэдадні адпаведнае хадайніцтва, а таксама паведамленне пра падазрэнні ў дзяржаўнай здрадзе было ўручанае Мядзведчуку і яго абаронцам.
Мядзведчука падазраюць не толькі паводле арт. 111 (дзяржаўная здрада), але і арт. 438 КК Украіны (парушэнне звычаяў вайны), казаў напярэдадні яго адвакат Богдан Коваль.
Пра тое, што Мядзведчука западозрылі ў дзяржаўнай здрадзе, стала вядома 11 траўня. Паводле версіі следства, Мядзведчук і партыец Тарас Козак датычныя да спробы крадзяжу нацыянальных рэсурсаў у Крыме. У доме дэпутата прайшлі ператрусы.