26 красавiка 2024, Пятніца, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Беларусі чакаецца да +22 градусаў

Заўтра ў Беларусі чакаецца да +22 градусаў

Прагноз надвор'я на 15 - 17 траўня.

15 траўня ўмовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць поле паніжанага атмасфернага ціску, сфармаванае ў вільготнай няўстойлівай паветранай масе. Чакаецца пахмурнае з праясненнямі надвор'е, піша сайт pogoda.by.

На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, удзень пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы +7.. +12, удзень +17.. +22. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

16 траўня надвор'е будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў няўстойлівай, умерана цёплай паветранай масе, удзень у заходніх раёнах краіны адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту. Воблачна з праясненнямі. Месцамі па краіне, а ўдзень у паўднёва-заходніх раёнах на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёвай чвэрці ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы +7.. +12, удзень +18.. +24.

17 траўня надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, удзень па паўночным усходзе моцныя дажджы. Вецер паўднёвы, удзень з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы +9.. +14, удзень +16.. +22, месцамі, пераважна на ўсходзе краіны +23.. +24.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках