15 чэрвеня 2021, aўторак, 16:50
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У нядзелю будзе да +24 градусаў

2
У нядзелю будзе да +24 градусаў

Прагноз надвор'я па Беларусі на 16 - 18 траўня.

16 траўня ўмовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць цёплая няўстойлівая паветраная маса. Чакаецца пераменная воблачнасць, піша сайт pogoda.by.

Месцамі, а ўдзень па Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах навальніцы. Уначы і раніцай месцамі туман. Вецер уначы няўстойлівы слабы, удзень паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы +6.. +12, удзень +18.. +24. Атмасферны ціск уначы будзе расці, удзень істотна не зменіцца.

17 траўня надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, удзень па паўночным усходзе моцныя дажджы. Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы +9.. +14, удзень +16.. +21, месцамі, пераважна па ўсходзе краіны, +22.. +25.

18 траўня надвор'е стануць фармаваць атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з тэрыторыі Украіны. Воблачна з праясненнямі. Часам дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы +8.. +15, удзень +14.. +20, месцамі, пераважна па ўсходзе краіны, +21.. +22.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».