26 красавiка 2024, Пятніца, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Deutsche Welle запатрабавала неадкладна вызваліць свайго аўтара ў Беларусі Аляксандра Буракова

4
Deutsche Welle запатрабавала неадкладна вызваліць свайго аўтара ў Беларусі Аляксандра Буракова

Незаконная ўлада арыштавала журналіста на 20 сутак.

Нямецкая медыякампанія Deutsche Welle (DW) асудзіла вынясенне абвінаваўчага прысуду ў дачыненні да беларускага журналіста Аляксандра Буракова, які супрацоўнічае з DW і 15 траўня быў арыштаваны на 20 сутак.

«Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна скасаваць прысуд і выказваем катэгарычны пратэст супраць парушэння гарантаваных канстытуцыяй правоў СМІ ў Беларусі», – заявіў генеральны дырэктар DW Петэр Лімбург.

Абвінавачванне журналісту – парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў паўторна цягам года – «наўмысна сфабрыкаванае», падкрэсліў Лімбург, «а абыходжанне з Аляксандрам Бураковым паказвае, што рэжым ужывае ўсё больш радыкальныя захады супраць журналістаў».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках