26 красавiка 2024, Пятніца, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сюрпрыз» для выпускных класаў у Беларусі: Экзаменаў стане больш

3
«Сюрпрыз» для выпускных класаў у Беларусі: Экзаменаў стане больш

Якія змены рыхтуюць для выпускнікоў?

У камітэце адукацыі Менгарвыканкама расказалі, як зменяцца падыходы да выніковай атэстацыі выпускнікоў школы і гімназій, піша «Менск-Навіны».

Для дзевяцікласнікаў мяркуецца дадаць адзін экзамен і праводзіць чатыры іспыты – пераказ у беларускай і расейскай мовах, кантрольную працу ў матэматыцы і вусны экзамен у гісторыі Беларусі.

Цяпер дзевяцікласнікі здаюць тры экзамены – дыктоўкі ў беларускай і расейскай мовах і кантрольную ў матэматыцы.

11-класнікаў будуць атэстоўваць у расейскай ці беларускай мове на выбар, у матэматыцы і замежнай мове. Не выключана, што два першыя экзамены будуць сумешчаныя з цэнтралізаваным тэставаннем і набудуць статус нацыянальных. Гэта мяркуецца зрабіць, каб паменшыць нагрузку на тых выпускнікоў, хто плануе паступіць у ВНУ. Сёлета выпускнікі 11 класа здаюць пераказ у беларускай або расейскай мове, кантрольную ў матэматыцы і вусныя экзамены ў гісторыі Беларусі і замежнай мове.

Новаўвядзенні папярэдне пройдуць апрабацыю ў некалькіх школах і гімназіях, удакладнілі ў камітэце адукацыі Менгарвыканкама.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках