26 красавiка 2024, Пятніца, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінляндыя пачала адмаўляцца ад расейскай нафты

2
Фінляндыя пачала адмаўляцца ад расейскай нафты

У першым квартале закупкі ўпалі на 25%, у красавіку - абрынуліся на 64%.

Фінляндыя - адзін з галоўных пакупнікоў расейскай нафты ў Еўропе - пачала рэзка скарачаць закупкі Urals у рамках плана пераходу да аднаўляльнай энэргетыкі.

Як паведамляе Reuters, у першым квартале фінскія НПЗ закупілі ў Расеі 2,1 млн тон сыравіны - на 25% менш, чым годам раней.

У красавіку закупкі абрынуліся на 64% - з 1,1 да 0,4 млн тонаў.

Neste Oil - найбуйнейшая ў Фінляндыі нафтаперапрацоўчая кампанія, якая працавала амаль выключна на расейскай Urals, якую танкеры завозілі з найбліжэйшых балтыйскіх партоў, - вырашыла перафарматаваць адзін з сваіх НПЗ у сховішча, а на іншым рэзка скараціла загрузку, каб правесці мадэрнізацыю і пачаць працаваць з аднаўляльнымі крыніцамі энэргіі.

Ужо летась Фінляндыя скараціла закупкі Urals на 16% на фоне пандэміі і заяў Neste пра планы стаць «глабальным лідарам» аднаўляльнай энэргетыкі.

Аб'ёмам, ад якіх адмаўляецца традыцыйны пакупнік расейскай нафты, давядзецца шукаць гаспадароў на адкрытым рынку, што націсне на кошт, кажуць удзельнікі рынка.

«Гэтыя змены не адбудуцца адразу, але ўжо бачна, што Фінляндыя адмаўляецца ад нафты», - сказаў Reuters адзін з нафтатрэйдэраў, які працуе з Urals.

Паводле вынікаў студзеня-красавіка Расея экспартавала ў далёкае замежжа 66,65 мільёна тон нафты - на 20,5% менш, чым за той жа перыяд годам раней. У красавіку спад склаў 16,8%, а аб'ёмы паставак - 17,3 млн тонаў, вынікае са статыстыкі ЦДУ ТЭК.

Падзенне экспарту нафты, якое прыносіць у краіну кожны чацвёрты даляр валютнага даходу, амаль удвая апярэдзіла спад здабычы, які ў красавіку склаў 7,8%, да 42,8 млн тонаў.

Паводле звестак ЦБ, за першы квартал экспарт нафты прынёс эканоміцы 20,2 млрд даляраў - на 5,4 млрд менш, чым годам раней. Прыток нафтадаляраў зменшыўся на 21%, нягледзячы на тое, што сярэдні кошт нафты ў 2021 годзе быў амаль на 8 даляраў вышэйшы, чым у першым квартале 2020-га.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках