26 красавiка 2024, Пятніца, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фанаты чэмпіёна Польшчы ў футболе падтрымалі беларускага заўзятара

Фанаты чэмпіёна Польшчы ў футболе падтрымалі беларускага заўзятара

Фотафакт.

Фанаты польскага ФК «Легія» падтрымалі затрыманага беларускага заўзятара, паведамляе Telegram-канал «Зборная ЗОЖ».

16 траўня падчас матчу паміж «Легіяй» і «Падбэскідзэ» футбольныя фанаты вывесілі расцяжку ў падтрымку затрыманага ў Беларусі заўзятара.

У жніўні 2020 года Джым (як яго называюць сябры) быў вымушаны ўцякаць у Польшчу праз абвінавачванні ў арганізацыі страйку.

Ужо праз два месяцы жыцця за мяжой ў ягоным інтэрв'ю гучала вялікае жаданне вярнуцца на радзіму:

«Я вельмі хачу вярнуцца дадому! У Беларусі мне куст бэзу каля пад'езду даражэйшы, чым пальма на беразе мора... Палітычны прытулак я не прасіў, дапамогі не прасіў. Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь нізавошта не памяняю! Я не злачынца, праўда - на маім баку».

Пазней ён вярнуўся ў Беларусь, дзе быў затрыманы. На знак падтрымкі і салідарнасці заўзятары «Легіі» расцягнулі надпіс «ДЖЫМУ, ВОВУ! СМЕЛЫМ — ВОЛЯ!» на трыбунах.

Адзначым, што «Легія» атрымала перамогу над клубам «Падбэскідзэ» з лікам 1:0 і атрымала залатыя медалі чэмпіянату Польшчы ў футболе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках