26 красавiка 2024, Пятніца, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна плануе набыць супрацьракетную сістэму накшталт «Жалезнага купала»

1
Украіна плануе набыць супрацьракетную сістэму накшталт «Жалезнага купала»

Пра гэта заявіў міністр абароны Украіны.

Міністр абароны Украіны Андрэй Таран расказаў, што Мінабароны разглядае магчымасць набыцця сістэмы супрацьракетнай абароны тыпу "Жалезнага купала". Цяпер гэтую сістэму актыўна выкарыстоўвае Ізраіль, каб адбіць абстрэлы з сектара Газа.

Пра гэта паведаміла агенцтва "Укрінфарм".

Як патлумачыў Таран, апошнія падзеі ў Ізраілі даказалі неабходнасць наяўнасці такой сістэмы супрацьракетнай абароны ў краіне.

"Жалезны купал" – адзін з найлепшых узораў супрацьракетнай абароны, але гэта толькі складнік, адна з складовых частак супрацьракетнай абароны. Яшчэ летась мы пачалі пэўныя дзеянні для стварэння супрацьракетнай абароны Украіны. Разглядаем магчымасці набыцця нечага накшталт "Жалезнага купала", – сказаў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках