26 красавiка 2024, Пятніца, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША вакцынавалі ад каранавірусу больш за 600 тысячаў дзяцей

У ЗША вакцынавалі ад каранавірусу больш за 600 тысячаў дзяцей
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У ЗША прышчэпкі дазволілі рабіць дзецям ва ўзросце 12–15 гадоў.

У Злучаных Штатах менш чым за тыдзень вакцынавана больш за 600 тысячаў дзяцей. Першую прышчэпку ад каранавірусу атрымалі дзеці ва ўзросце ад 12 да 15 гадоў.

Пра гэта паведамляе CNBC.

У мінулую сераду, 11 траўня, Кансультацыйны камітэт практыкі імунізацыі ўхваліў выкарыстанне вакцыны кампаніі Pfizer для дзяцей ва ўзросце ад 12 да 15 гадоў, што наблізіла Злучаныя Штаты да дасягнення мэты прэзідэнта Джо Байдэна – на 4 ліпеня 70% амерыканцаў павінны атрымаць хоць бы адну дозу вакцыны.

"Менш чым за тыдзень мы вакцынавалі больш за 600 тысячаў падлеткаў ва ўзросце ад 12 да 15 гадоў, а ўсяго на сёння вакцынацыю прайшлі больш за 4,1 мільёна падлеткаў ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў", – заявіла кіраўніца Цэнтра кантролю захворванняў Рашэль Валенскі.

Кампанія Pfizer раней заяўляла, што даследаванні паказалі, што яе вакцына на 100% эфектыўная ў дзяцей ва ўзросце ад 12 да 15 гадоў. Дзеці складаюць блізу 20% насельніцтва ЗША, і для дасягнення статкавага імунітэту, на думку экспертаў, неабходна вакцынаваць ад 70% да 85% насельніцтва.

Нагадаем, 13 траўня пачалася вакцынацыя падлеткаў ад каранавірусу ў ЗША. Прышчэпкі дазволілі рабіць дзецям ва ўзросце 12–15 гадоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках