26 красавiка 2024, Пятніца, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус мае намер дамагчыся пераследу лукашысцкіх амапаўцаў Інтэрполам

13
Беларус мае намер дамагчыся пераследу лукашысцкіх амапаўцаў Інтэрполам

Чэхія мае намер пакараць садыстаў і катаў, якія катавалі беларусаў.

Чэхія не толькі ратуе беларусам жыцці, але і мае намер пакараць садыстаў і катаў, якія прымусілі іх пакінуць радзіму, піша «Белсат».

Віталя затрымалі 11 жніўня ў Гародні. Міліцыянты прынялі яго за расейскага каардынатара і спрабавалі выбіць прызнанне. Тады Віталь думаў, што яго заб'юць. Ён і сёння не можа пазбавіцца ад страху. Часам яму здаецца, што Прага яму прыснілася, што цяпер ён прачнецца ў Гародні ў лапах амапаўцаў.

У Празе Віталь апынуўся дзякуючы чэшскай праграме медыцынскай эвакуацыі «Medevac». Цяпер ён спрабуе пачаць жыццё зноўку на новым месцы. І хоць ён ужо знайшоў працу, але, на жаль, да гэтага часу адчувае наступствы траўмаў.

«Трэба набіць руку. Паўгода я нічога не рабіў. Тым больш я не ведаю, я яшчэ паліравальнай машынкі ў руках не трымаў. Чаму? Таму што пасля жніўня вось з рукамі што? Як гэта? Як яны сябе павядуць? Я яшчэ не ведаю. З каленам тое самае», – тлумачыць Віталь.

Але тое, што Віталь уладкоўваецца ў Чэхіі, не значыць, што амапаўцы, якія катавалі людзей, унікнуць пакарання. У Цэнтральную ўправу барацьбы з арганізаванай злачыннасцю Чэхіі падалі заяву аб катаваннях на кіраўніка Гарадзенскага АМАПа Віктара Краўцэвіча.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках