11 траўня 2026, панядзелак, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Калі ўлады прыйдуць з праверкай да ІП - ніхто не ведае, якой будзе рэакцыя людзей»

9
«Калі ўлады прыйдуць з праверкай да ІП - ніхто не ведае, якой будзе рэакцыя людзей»
Фота: bymedia

Пра наступствы забароны беларускім ІП купляць тавары за мяжой за гатоўку.

9 ліпеня ўвойдзе ў дзеянне супольная пастанова саўміна і Нацбанка Беларусі, якая ўводзіць забарону беларускім прадпрымальнікам купляць тавары за мяжой за гатоўку. Ужо 773 прадпрымальнікі звярнуліся ва ўрад з просьбай вярнуць ранейшую норму.

Кіраўнік РГА "Пэрспэктыва" Анатоль Шумчанка ў экспрэс-каментары «Салідарнасці» тлумачыць, чым новаўвядзенні могуць адгукнуцца беларусам:

- Спачатку мы напісалі ад імя "Пэрспэктывы" прапановы ў Cавета Міністраў, але ў Мінэканомікі адказалі, што гэта не іх сфера, трэба звяртацца ў Нацбанк. Тады нарадзілася ідэя: мы размясцілі тыпавы зварот на сайце нашай арганізацыі, і прапанавалі прадпрымальнікам не збіраць подпісы, а самім ў індывідуальным парадку звярнуцца з электронным заявай ва ўрад.

Ужо прыкладна паўтара тыдня, як прадпрымальнікі адпраўляюць гэтыя звароты - думаю, да канца тыдня іх будзе пад 800. З аднаго боку, хацелася б большага, каб такіх зваротаў былі тысячы. Я на эмоцыях напісаў: маўляў, бачыце, такая значная праблема, а вы сядзіце і нічога не жадаеце рабіць - і пасля гэтага адразу 60 чалавек за дзень адправілі звароты.

Але, з другога боку, хачу трошкі апраўдаць людзей. Калі такое было, тым больш у наш час, калі ўсе ўсяго баяцца, каб індывідуальны прадпрымальнік звяртаўся ва ўрад, пакідаючы свае персанальныя звесткі, і прасіў скасаваць тыя ці іншыя законы і акты? Гэта ўчынак..

Калі чыноўнікі ўбачылі гэта, з'явіўся першы вынік. Сёння збіраецца рабочая група ў Мінэканомікі.

Асноўныя пытанні такія: забарона разліку гатоўкай, абавязковае маркаванне тавараў і абавязковыя тэрміналы і КСА (касавыя апараты) з 10 кастрычніка.

Да чаго гэта можа прывесці? Рэч у тым, што ні маркіроўка, ні забарона гатоўкі - гэта невыканальныя на сённяшні дзень патрабаванні. Не таму, што прадпрымальнікі гэтага не хочуць. А таму, што мы далёкія ад цывілізаваных стасункаў з нашымі расейскімі партнёрамі, дзе культура выканання законаў на вельмі нізкім узроўні.

Прадпрымальнікам кажуць: хочаш аформіць тавар праз безгатоўкавы разлік - купляй ад 100 адзінак і вышэй кожнага наймення тавару. Умоўна кажучы, калі аптовая цана курткі - 50 даляраў, то трэба выкласці 5 000 даляраў за адно найменне, а такіх найменняў трэба, напрыклад, 15, каб было разнастайнасць прапанаванага тавару - гэта значыць, ад 75 тысяч даляраў. Гэта гіганцкія сумы! А мы гаворым пра мікрабізнэс, у якім чалавек з 2-4 тысячамі беларускіх рублёў паехаў, купіў, прадаў.

Таму, калі два гады таму была ўведзеная забарона на гатоўкавыя разлікі, удалося дамагчыся для прадпрымальнікаў зняцця забароны, але Нацбанк увёў новае паняцце: калі ўгода да 100 базавых - можна расплачвацца гатоўкай, калі больш - толькі безнал. Гэта быў кампраміс, і мы з гэтым пагадзіліся і зараз прапануем да яго вярнуцца.

Тое ж самае тычыцца маркіровак, дзе наогул цёмны лес. Мала таго, што тавар трэба прывезці прамаркаваць, са штрых-кодам, тут трэба ўнесці ў электронную базу ўсе рэквізіты. І калі які-небудзь з рэквізітаў база не прымае - атрымліваецца, тавар вы прадаць не можаце, ён па-за законам, а вы выкінулі грошы на вецер.

З нашых звестак, 74% беларускіх прадпрымальнікаў імпартуюць тавары з Расеі - гэта гіганцкая колькасць. Калі б мы мелі справу з Еўразвязам, там культура выканання зусім іншая: і ПДВ вернуць, і неабходныя дакументы дадуць. А зараз, паколькі межы закрытыя праз каранавірус, дамовы не працягнутыя з імі... Таму новаўвядзенні - не да месца і не да часу.

Зразумела, што людзі не перастануць вазіць тавары - будуць вазіць, бо жыць на нешта трэба, але перастануць паказваць гэтыя аперацыі, бо за парушэнні прадугледжаны вялікія штрафы.

Значыць, рух тавару будуць хаваць, і мы атрымаем яшчэ большы шэры рынак, чым раней, яшчэ большыя ценявыя схемы - у першыя 3-4 месяцы дзяржава 100% не атрымае ўвазнога ПДВ, гэта значыць яшчэ больш высіліцца бюджэт.

А калі дзяржава адправіць кантрольныя органы з праверкай - ніхто не ведае, якой будзе рэакцыя людзей, што паслужыць трыгерам. Пераважная большасць прадпрымальнікаў у крэдытах, у пазыках.

Таму ўсе гэтыя рухі цела для ўзмацнення жорсткасці ўмоваў працы - не да месца і не да часу, паўтаруся. Іх трэба адкладаць да лепшых часоў, пакуль не навядуць парадак з дакументаабарачэннем у самой Расейскай Федэрацыі.

Калі ІП перастануць вазіць тавар - гэта не значыць, што імпарт сыдзе. Ён застанецца, месца пустым не бывае. Сумняваюся, напрыклад, што тыя ж азіяты стануць гандляваць паводле новых правіл. Але страціць у выніку спажывец. Калі скароціцца раздробны гандаль, зменшыцца канкурэнцыя і вырасце попыт, а значыць, цэны пойдуць уверх, вось што стане галоўным вынікам.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках