Амаль дзве тысячы фур стаіць на мяжы з ЕЗ
7- 21.05.2021, 19:11
- 3,420
Больш за ўсё фур чакаюць выезду на беларуска-літоўскім участку.
Чэргі грузавікоў назіраюцца на мяжы Беларусі з Літвой і Латвіяй. Больш за ўсё фур чакаюць выезду на беларуска-літоўскім участку, паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Больш за ўсё грузавікоў чакаюць выезду ў Літву ў пункце пропуску «Каменны Лог» - больш за 600. Яшчэ па 290 велікагрузаў стаяць у «Прывалцы» і «Катлоўцы», 270 - у «Беняконях», 140 - у «Відзах».
Грузавікі стаяць і на мяжы з Латвіяй: ва «Урбанах» сабралася больш за 200 машын, у «Грыгораўшчыне» - звыш 150.
Чэргаў на выезд у Польшчу і Украіну і не назіраецца.