12 жнiўня 2026, Серада, 7:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Натхняльная гісторыя перамогі бацькоў школьнікаў над «чырвона-зялёнымі»

26
Натхняльная гісторыя перамогі бацькоў школьнікаў над «чырвона-зялёнымі»

Як бацькі паставілі ультыматум настаўнікам.

Натхняльная гісторыя перамогі над чырвона-зялёным ярмом ад падпісчыкаў тэлеграм-канала «Баста!»:

- Сёння для нашых дзяцей празвінеў апошні званок. Дырэктар школы і некаторыя настаўнікі спрабавалі прасунуць чырвона-зялёныя балонікі і кветкі на свята.

Бацькі адмовіліся з гэтым мірыцца, і паставілі ультыматум: альбо нармальная лінейка, альбо дзеці не прыходзяць і святкуюць дома. Кіраўніцтву школ нічога не заставалася, і давялося ісці на кампраміс. У выніку дзеці прыйшлі з чырвонымі балонікамі і кветкамі. Дзяўчынкі былі ў белых школьных фартухах, атрымалася вельмі сімвалічна - акурат колеры нацыянальнага сцяга.

Памятаеце! У нашых сілах уплываць на сітуацыю, маўчанне - раўназначна згодзе. Мы салідарныя і не мірымся з хлуснёй, а значыць - перамога будзе за намі!

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках