Беларусы Беластока арганізавалі велапрабег салідарнасці з палітвязнямі
- 3.05.2021, 20:45
- 1,138
Калона праехала з бел-чырвона-белымі сцягамі і партрэтамі палітвязняў па вуліцах Беластока.
3 траўня беларусы Беластока, нягледзячы на дрэннае надвор'е, правялі велапрабег салідарнасці з палітвязнямі Беларусі. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».
Калона беларусаў праехала на роварах з бел-чырвона-белымі сцягамі і партрэтамі палітвязняў па вуліцах Беластока.
- Неверагодныя змагары за дэмакратыю, палітычныя вязні рэжыму, беларусы Беластока з вамі! Мы падтрымліваем людзей, якія выступаюць за перамены ў Беларусі. Разам пераможам! Жыве Беларусь!