Сіноптыкі на аўторак абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
- 3.05.2021, 21:15
- 3,072
Прагназуецца моцны вецер.
Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на 4 траўня праз моцны вецер. Пра гэта tut.by паведамілі ў Белгідрамеце Мінпрыроды.
«4 траўня ў многіх раёнах і ў Менску чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с», - паведамілі сіноптыкі.
Аранжавы ўзровень небяспекі быў абвешчаны і на панядзелак. Вецер прынёс нямала праблем 3 траўня.
Як паведамілі сіноптыкі раней, 4 траўня ўначы на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі - дождж, мокры снег, удзень месцамі кароткачасовыя дажджы. У многіх раёнах краіны чакаецца заходні моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -1... +5°С, максімальная ўдзень +9... 15°С.