26 красавiка 2024, Пятніца, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ёсць фундаментальная ідэя»: Зяленскі і Блінкен абмеркавалі сітуацыю ў Чорным і Азоўскім морах

2
«Ёсць фундаментальная ідэя»: Зяленскі і Блінкен абмеркавалі сітуацыю ў Чорным і Азоўскім морах
Фота: Efrem Lukatsky / Pool via REUTERS

Прэзідэнт Украіны назваў умову, пры якой яна будзе агучаная публічна.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што абмеркаваў з дзяржаўным сакратаром ЗША Энтані Блінкенам пытанне бяспекі ў Чарнаморскім і Азоўскім рэгіёнах, паведамляе nv.ua.

«Мы таксама абмеркавалі пытанне бяспекі ў Чарнаморскім і Азоўскім рэгіёнах, і тут мы бачым таксама супольныя дзеянні», - заявіў Зяленскі на агульнай прэс-канферэнцыі з Блінкенам.

Прэзідэнт Украіны дадаў, што існуе ідэя што да гэтага супрацоўніцтва, аднак яе трэба яшчэ ўзгадніць, а затым пра яе абвясціць.

«У нас ёсць адна вялікая фундаментальная ідэя...не буду агучваць пакуль яе публічна. Трэба, каб усе бакі ўзгаднілі гэтую ідэю, і тады мы абавязкова пра яе раскажам грамадству», - сказаў ён.

9 красавіка стала вядома аб перакідцы амерыканскіх вайсковых караблёў у Чорнае мора, якая павінна была прайсці на фоне сцягвання расейскіх войскаў у Крым, АРДЛА і на мяжу з Украінай.

У МЗС РФ абурыліся такой пастановай, заявіўшы, што вайсковым караблям ЗША «абсалютна няма чаго рабіць» ля берагоў акупаванага Крыма.

15 красавіка стала вядома, што ЗША скасавалі заход сваіх караблёў у Чорнае мора.

27 красавіка ЗША адправілі ў Чорнае мора катэр берагавой аховы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках