26 красавiка 2024, Пятніца, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскага палітвязня Малахоўскага, хворага на рак, трымаюць на ланцугу

6
Віцебскага палітвязня Малахоўскага, хворага на рак, трымаюць на ланцугу
УЛАДЗІМІР МАЛАХОЎСКІ

Сваю віну ён цалкам адмаўляе.

У віцебскім СІЗА амаль паўгода сядзіць хворы на рак палітвязень Уладзімір Малахоўскі. 25 траўня абласны суд будзе разглядаць ягоную скаргу на вырак суда Першамайскага раёна, які прызнаў Малахоўскага вінаватым у гвалце супраць міліцыянтаў і асудзіў на тры з паловай гады калоніі, піша «Витебская весна».

Малахоўскага затрымалі ў Віцебску 13 верасня 2020 года падчас разгону мірнага шэсця. Пры затрыманні яго моцна збілі і зламалі палец. На яго распачалі крымінальную справу на падставе арт.364 (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў МУС). За кратамі мужчыну пратрымалі шэсць дзён, пасля чаго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Незадоўга да суда, у студзені 2021-га, яго зноў узялі пад варту.

На судзе жыхар Віцебска распавёў, што ні з кім не біўся і не супраціўляўся. Але калі на яго напалі некалькі міліцыянтаў, ён ухапіўся за кагосьці рукамі, каб не ўпасці. У аўтазаку ў яго знайшлі газавы балончык, які міліцыянт адразу забраў і выпадкова націснуў. Калі пырснуў газ, міліцыянт закрычаў, што яго хочуць атруціць.

Малахоўскі не прызнаў сябе вінаватым і заявіў, што довады фальсіфікаваныя. Суддзя Таццяна Родзіна прысудзіла яму тры з паловай гады калоніі.

Жонка палітвязня змагла атрымаць спатканне, пакуль муж сядзіць у СІЗА, пяць разоў. Убачанае яе шакавала.

«Ён на ланцугу там! Кажа, артыкул такі. Сядзіць у кайданках на ланцугу і са мной праз слухаўку размаўляе. На ланцугу, разумееце? І ў кайданках. Наогул, гэта як? Як быццам ён уцячы можа кудысьці!» - абураецца Ірына.

На просьбу жонкі Малахоўскага вазілі ў анкалагічны цэнтр на агляд. Ён напісаў жонцы, што і да лекараў яго вадзілі таксама на ланцугу.

Ірына Малахоўская кажа, што неўзабаве мужа павінны накіраваць на медыка-рэабілітацыйную экспэртную камісію (МРЭК). Яна мяркуе, што яму хочуць перагледзець групу інваліднасці і пазбавіць пенсіі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках