Лукашысты «асудзілі» паплечніка Мікалая Статкевіча на шэсць гадоў строгага рэжыму
10- 7.05.2021, 16:19
- 9,122
Адвакат патрабаваў апраўдальнага прысуду для свайго падабароннага.
Актывіста аргкамітэта для стварэння партыі «Народная Грамада» Сяргея Спарыша асудзілі на 6 гадоў строгага рэжыму, паведамляе «Радыё Свабода».
Антаніна Канавалава і яе муж Сяргей Ярашэвіч былі асуджаныя на 5 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі. Антаніна будзе адбываць тэрмін у калоніі агульнага рэжыму, Сяргей - строгага рэжыму.
Сяргей Коршун і Яўген Прывалаў прысуджаныя да 4 гадоў і 6 месяцаў калоніі строгага рэжыму.
Падсудным інкрымінавалі ўдзел у «падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках і падрыхтоўцы беспарадкаў».
Сяргея Спарыша таксама абвінавачваюць у «перашкодзе працы Цэнтрвыбаркама».
Адвакаты ўсіх пецярых абвінавачаных запатрабавалі апраўдальнага прысуду для сваіх кліентаў.
Тэлеграм-канал «Армія з народам» з'явіўся ў чэрвені 2020 года.