29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У структуры адміністрацыі Лукашэнкі пачаліся «палітычныя чысткі»

14
У структуры адміністрацыі Лукашэнкі пачаліся «палітычныя чысткі»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Таракана не падтрымліваюць нават у ягонай адміністрацыі.

У Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі ў апошні месяц адбываюцца палітычныя чысткі, паведамляе «Радыё Свабода». Звольнілі ўжо 15 чалавек, і працэс яшчэ не спыніўся.

Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі займаецца зборам, апрацоўкай і распаўсюдам прававых дакументаў. Пасля таго як НЦПІ публікуе дакументы на партале pravo.by, яны пачынаюць законнае дзеянне.

Паводле словаў супрацоўніцы цэнтра Вольгі, «чысткі» пачаліся ў красавіку. Звольнілі нават дзяўчыну, якой заставаўся яшчэ месяц сядзець у дэкрэтным адпачынку. «Яна расказала потым, што падпісвалася за Бабарыку, і так мы зразумелі, што пайшлі палітычныя чысткі. Але яны шукалі любую фармальную зачэпку, каб было ўсё законна», – кажа супрацоўніца НЦПІ.

Паводле ейных словаў, супрацоўнікам прапаноўвалі напісаць заяву на звальненне на ўласнае жаданне.

Здавалася б, адміністрацыя "прэзідэнта", але іх не змаглі прымусіць. Пагрозамі і дробным шантажом спрабавалі націснуць. І цяпер тыя, хто не падпісаў той ліст, чакаюць, што іх таксама могуць звольніць. А ў нас жа цэлымі аддзеламі не падпісвалі гэтыя лісты. Хоць мы і не завод, але ўсіх у адзін момант яны звольніць не могуць, нехта павінен працаваць. Але кропкава, чалавек з аддзела, звальняюць. Вядома, што плануюцца чарговыя звальненні», – кажа адзін з звольненых супрацоўнікаў цэнтра.

Паводле ягоных словаў, адкрытых праціўнікаў улады ў цэнтры – блізу 30%, блізу 10% падтрымліваюць таракана. А астатнія – пасіўныя людзі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках