26 красавiка 2024, Пятніца, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ заклікае UNESCO адрэагаваць на сітуацыю са свабодай прэсы ў Беларусі

1
ЕЗ заклікае UNESCO адрэагаваць на сітуацыю са свабодай прэсы ў Беларусі

Дэлегацыя Еўразвязу ў UNESCO выступіла з заявай.

Еўразвяз звярнуўся да UNESCO з заклікам адрэагаваць на пагаршэнне сітуацыі са свабодай выказвання меркаванняў і свабодай прэсы ў Беларусі, перадае «Еўрарадыё».

- Мы настойліва заклікаем UNESCO як агенцтва ААН з асаблівым мандатам бараніць свабоду выказвання меркаванняў і свабоду друку, адрэагаваць на далейшае пагаршэнне сітуацыі ў галіне права на свабоду выказвання меркаванняў і свабоды друку, асабліва ў дачыненні да журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі, а таксама ўсіх асоб, якія жадаюць свабодна выказваць сваё меркаванне, у Беларусі пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года, - гаворыцца ў заяве дэлегацыі ЕЗ у UNESCO.

ЕЗ адзначае, што беларускія ўлады працягваюць агрэсіўны пераслед як беларускіх, так і замежных журналістаў. Супрацоўнікі СМІ рэгулярна падпадаюць пад пераслед, запалохванні ды адвольныя затрыманні.

Еўразвяз, як падкрэсліваецца ў дакуменце, асуджае таксама адмову ў праве на свабоду перакананняў ды іх свабоднае выказванне і свабоду мірных сходаў, сістэматычнае абмежаванне доступу да інфармацыі, адлучэнне інтэрнэту і ўзмацненне абмежаванняў для незалежных СМІ.

ЕЗ заклікае ўлады Беларусі спыніць парушэнні правоў чалавека і асноўных вольнасцяў, у тым ліку свабоду СМІ, і пільнавацца вяршэнства закона, а таксама заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх журналістаў і работнікаў СМІ, якія цяпер утрымліваюцца пад вартай або адбываюць турэмнае зняволенне проста за выкананне сваёй працы і рэалізацыю сваіх правоў.

Да беларускіх улад Еўразвяз звяртаецца з заклікам паважаць правы чалавека і асноўныя свабоды, у тым ліку свабоду перакананняў ды іх свабоднае выказванне, інфармацыю, свабоду сходаў і асацыяцый, а таксама свабоду сродкаў масавай інфармацыі.

Паводле падлікаў Беларускай асацыяцыі журналістаў сёння за кратамі знаходзяцца 12 журналістаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках