26 красавiка 2024, Пятніца, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, колькі крокаў штодзень трэба прайсці для падаўжэння жыцця

5
Навукоўцы высветлілі, колькі крокаў штодзень трэба прайсці для падаўжэння жыцця

Людзей старэйшых за 40 гадоў падзялілі на тры групы.

Навукоўцы з Нацыянальнага інстытута рака і інстытута старэння (ЗША) высветлілі, колькі крокаў штодзень трэба прайсці для падаўжэння жыцця, паведамляе ferra.ru.

Для таго, каб выявіць сувязь паміж колькасцю пройдзеных крокаў і рызыкай смерці, спецыялісты правялі даследаванне, якое будзе доўжыцца блізу тры гады. У яго рамках яны назіралі за людзьмі старэйшымі за 40 гадоў, падзяліўшы іх на тры групы. Так, удзельнікі першай групы мелі ажыццяўляць чатыры тысячы крокаў штодня, другой - восем тысяч, тады як прадстаўнікі трэцяй групы хадзілі па 12 тысяч крокаў штодзень.

Высветлілася, што колькасць пройдзеных крокаў сапраўды ўплывае на працягласць жыцця. Так, ва ўдзельнікаў другой групы дзякуючы гэтаму эксперыменту рызыка смерці ад усіх прычын упала на 51%, у той час як у прадстаўнікоў трэцяй - на 65%.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках