Беларусы правялі пікет салідарнасці перад парламентам Ірландыі
- 1.06.2021, 20:31
- 2,380
Ірландскія парламентарыі выйшлі да ўдзельнікаў пікету і выслухалі заклікі пратэстоўцаў.
Перад пачаткам пасяджэння ірландскія парламентарыі выйшлі да ўдзельнікаў пікету. Беларусы адчулі шчырую ўвагу, спачуванне і гатоўнасць дапамагчы, паведамляе сharter97.org.
Таксама для чальцоў парламента быў перададзены ліст з важнымі пунктамі, якія павінны быць закранутыя ў парламенцкай дыскусіі:
Заклікаць Расею асудзіць рэжым Лукашэнкі і спыніць любую ягоную падтрымку.
Патрабаваць вызвалення ўсіх палітвязняў.
Правесці незалежнае і дбайнае расследаванне факту прымусовай пасадкі рэйсу Ryanair.
Спрыяць прызнанню рэжыму Лукашэнкі тэрарыстычным.
Падтрымаць кампанію размяшчэння фатаграфій Рамана Пратасевіча ў ірландскіх аэрапортах.


.jpg)
