26 красавiка 2024, Пятніца, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына касуе абмежаванні на ўезд у краіну з 1 ліпеня

Нямеччына касуе абмежаванні на ўезд у краіну з 1 ліпеня
ФОТА: PICTURE ALLIANCE

Але ёсць умова.

У Нямеччыне збіраюцца дазволіць уезд для ўсіх ахвотных. Аднак пры гэтым узровень захворвання ў краіне, з якой прыбывае турыст, павінен адпавядаць пэўным паказчыкам.

Пра гэта паведамляе Bild.

Міністр замежных спраў Хайка Маас заявіў, што паездкі будуць дазволеныя для краін з паказчыкам заражальнасці, ніжэйшым за 200 на 100 тысяч чалавек. Пры гэтым такі паказчык павінен быць устаноўлены ў плыні апошніх сямі дзён.

«Гэта магчыма, бо ў будучыні ў Еўропе з'явяцца выразныя агульныя правілы абыходжання з тымі, хто быў прышчэплены, з тымі, хто ачуняў, і з тымі, хто прайшоў тэставанне», - піша выданне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках