26 красавiка 2024, Пятніца, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ - сусветны лідар бяспекі на дарогах

ЕЗ - сусветны лідар бяспекі на дарогах

Еўрапейскімі краінамі з самымі бяспечнымі дарогамі застаюцца Швецыя, Мальта і Данія.

У 2020 годзе на дарогах краін Еўразвязу было зарэгістравана на 17% менш аварый са смяротным зыходам, чым летась, што пацвердзіла яго лідарства ў бяспецы на дарогах у свеце, піша сайт euro-pulse.ru.

Паводле звестак Еўракамісіі, найбольшае зніжэнне - на 20% і больш - зафіксавана ў Бэльгіі, Балгарыі, Даніі, Гішпаніі, Францыі, Харватыі, Італіі, Вугоршчыне, Мальце і Славеніі.

Тым не менш, еўрапейскімі краінамі з самымі бяспечнымі дарогамі застаюцца Швецыя (18 ахвяраў на мільён жыхароў), Мальта (21) і Данія (27).

За папярэдняе дзесяцігоддзе колькасць ахвяр на дарогах ва ўсім Еўразвязе скарацілася на 36%, што пакуль не дацягвае да мэтавага значэння ЕЗ, які прадугледжвае зніжэнне на 50%. Аднак паказчык 42 смерці ў выніку аварыі на 1 мільён жыхароў робіць ЕЗ самым бяспечным рэгіёнам з вялікім адрывам - сярэдні сусветны паказчык складае больш за 180 ахвяр.

У 2018 годзе лідарамі ў бяспецы на дарогах былі Швецыя (26 ахвяраў на мільён жыхароў), Вялікабрытанія (27 на мільён жыхароў) і Данія (32 на мільён жыхароў). Сусветны паказчык на той момант складаў 174 ахвяры на мільён жыхароў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках