26 красавiка 2024, Пятніца, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бельгіец Цімаці Кастань атрымаў двайны пералом вачніцы і больш не згуляе на Еўра-2020

Бельгіец Цімаці Кастань атрымаў двайны пералом вачніцы і больш не згуляе на Еўра-2020

Гэта здарылася пасля сутыкнення з расейскім футбалістам.

Абаронца «Лестэра» і нацыянальнай каманды Бельгіі Цімаці Кастань атрымаў сур'ёзную траўму ў матчы групавога этапу Еўра-2020 супраць Расеі (3:0). 25-гадовы футбаліст сутыкнуўся галавой з расейскім хаўбэкам Далерам Кузяевым і быў заменены на Тома Менье, паведамляе «Прессбол».

Пасля матчу ў Кастаня дыягнаставалі двайны пералом сценкі вачніцы.

«Вельмі дрэнныя навіны. Сумна, але Цімаці Кастань больш не згуляе на турніры. Яму зрабілі рэнтген. Там двайны пералом. Цяпер яму трэба надаць неабходнае лячэнне», - паведаміў галоўны трэнер нацыянальнай каманды Бельгіі Раберта Марцінес.

Кузяеву, які сутыкнуўся з Кастанем, забінтавалі галаву, пасля чаго ён працягнуў гуляць, але неўзабаве быў заменены на Дзяніса Чэрышава.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках