25 красавiка 2024, Чацвер, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус стаў найлепшым маладым дырыжорам у свеце

4
Беларус стаў найлепшым маладым дырыжорам у свеце

А пачыналася ўсё з «Купалінкі».

Беларускі дырыжор Дзмітрый Мацвіенка стаў пераможцам на міжнародным конкурсе маладых дырыжораў імя Мікалая Малько ў Капенгагене (Данія). Таксама ён стаў уладальнікам прыза глядацкіх сімпатый. Калі вы думаеце, што дырыжыраваць - гэта сумна, то проста паглядзіце відэа працэсу, піша «Онлайнер».

Для ўдзелу журы выбрала 24 дырыжора з 612 прэтэндэнтаў. У фінале Дзмітрый Мацвіенка біўся з дырыжорам з Кітая Ліньхань Цюі і Хлояй Дзюфрэйн з Францыі.

Конкурс імя Мікалая Малько (гэта выбітны расейскі дырыжор) праводзіцца раз на тры гады пачынаючы з 1965 года. Гэтым разам ён праходзіў з 7 да 12 чэрвеня пры адсутнасці гледачоў праз кавідныя абмежаванні. Удзел прымалі дырыжоры 20-35 гадоў з розных краін свету, ім дапамагаў сімфанічны аркестр дацкага радыё.

З перамогай Дзмітрыя павіншаваў Вялікі тэатр Беларусі, дзе маладзён працуе дырыжорам. Найбліжэйшая пастаноўка з ягоным удзелам на роднай сцэне - опера «Травіята» 19 чэрвеня.

«Вашы воплескі стануць найлепшым віншаваннем для дырыжора ў гэты вечар», - паведамляе Вялікі тэатр.

А ўсё пачыналася з «Купалінкі»

Сяброўка маці будучага дырыжора аднойчы пачула, як ён, яшчэ дзіцём, спявае народныя песні са сваёй бабуляй. Яна заўважыла, што ў хлопчыка добры голас і слых. А магчыма, і вялікая музычная будучыня.

«Я памятаю, як мы з бабуляй спявалі вельмі вядомую песню «Купалінка». Мая бабуля не оперная спявачка. Але яна спявала ад усяго сэрца. Вельмі кранальна і ціха», - распавядае дырыжор.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках